Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX прывязе генэтычна мадыфікаваных «магутных мышэй» на МКС


Ракета амэрыканскай кампаніі SpaceX адправіла на Міжнародную касьмічную станцыю генэтычна мадыфікаваных мышэй у рамках навуковага праекту, які будзе дасьледаваць страту цягліц і костак ва ўмовах нізкай сілы цяжару.

Запуск адбыўся 5 сьнежня з касмадрому ў Флорыдзе, ЗША. Касьмічны грузавік Dragon з дасьледчымі матэрыяламі, у прыватнасьці мышамі, выведзе на арбіту ракета кампаніі Ілана Маска SpaceX Falcon на МКС. Ракета мае стыкавацца са станцыяй 8 сьнежня.

Мышы, якіх павінны даставіць на МКС, генэтычна мадыфікаваныя — у іх паскорана аднаўленьне цягліц. Гэтае дасьледаваньне праводзіць біямэдыцынская Лябараторыя Джэксана ў амэрыканскім штаце Мэн. Яно можа дапамагчы пераадольваць дэгенэрацыі цягліц у людзей. Менавіта дэгенэрацыя цягліц ў астранаўтаў ёсьць адной з сур’ёзных перашкод ажыцьцяўленьня больш далёкіх палётаў у Сонечнай сыстэме.

Сярод іншага абсталяваньня, якое павінны прывезьці на МКС, прыборы для дасьледаваньня тэорый гравітацыі, геалякацыі пакладаў энэргарэсурсаў, дасьледаваньні паводзін агню ў космасе, а таксама для дасьледаваньня хвароб сэрца. Агульная вага грузу капсулы — 2600 кіляграмаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG