Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Эўропе патрэбен новы «плян Маршала»


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на 26-м пасяджэньні Савета міністраў АБСЭ 5 сьнежня ў Браціславе заявіў пра неабходнасьць новага пляну для ўмацаваньня эўрапейскай бясьпекі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«Дасягнуць міру цяжка, але яго занадта лёгка парушыць. Нам патрэбен новы „плян Маршала“ для эўрапейскай бясьпекі — плян, у рамках якога ўсе дзяржавы-ўдзельніцы будуць інвэставаць у стварэньне надзейных мэханізмаў бясьпекі для забесьпячэньня новай эўрапейскай „вясны“, а не „зімы“ для будучых пакаленьняў», — заявіў Макей у сваім выступе.

Ён адзначыў, што «30 гадоў таму Парыская хартыя для новай Эўропы абвясьціла прынцып непадзельнай бясьпекі», былі пастаўленыя мэты «растапіць лёд» недаверу і выбудаваць аб’яднаную Эўропу. Аднак не былі выкананыя ўмовы для ўстойлівага разьвіцьця і дзяржаўнага будаўніцтва новых незалежных дзяржаў, такіх як Беларусь, народжаных пасьля заканчэньня «халоднай вайны»,— сказаў Макей.

Паводле міністра, «за кароткай эўрапейскай „вясной“ пачатку 1990-х гадоў наступілі халаднаватае лета і зацяжная халодная восень» пачатку ХХІ стагодзьдзя, і, «калі мы не паскорымся, сытуацыя рызыкуе ператварыцца ў чарговую «марозную зіму».

Якія прапановы Беларусі для паляпшэньня сытуацыі агучыў Макей:

  • падумаць над арганізацыяй саміту для абмеркаваньня на найвышэйшым узроўні крокаў па «выпраўленьні і перазагрузцы архітэктуры бясьпекі» ў Эўропе, пры гэтым «ня варта недаацэньваць ролю малых і сярэдніх краін», «яны павінны быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі дыялёгу па пытаньнях бясьпекі».
  • распрацаваць шматбаковую дэклярацыю з выразным і цьвёрдым абавязаньнем краінаў не разьмяшчаць ракеты сярэдняй і меншай далёкасьці на сваіх тэрыторыях і адмаўляцца ад іх вытворчасьці, а таксама «захаваць цэласнасьць і іншых інструмэнтаў кантролі над узбраеньнямі, уключаючы Дамову аб адкрытым небе».
  • сфармаваць «пояс лічбавага добрасуседзтва» шляхам заключэньня міжнародных пагадненьняў у галіне кібэрбясьпекі, аналягічных пагадненьняў аб дадатковых захадах ва ўмацаваньні даверу і бясьпекі ў вайскова-палітычнай сфэры.
  • узмацніць узаемна падмацавальны характар адносінаў паміж арганізацыямі бясьпекі ў рэгіёне АБСЭ, такімі як Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы і NATO, як гэта прадугледжана Хартыяй эўрапейскай бясьпекі і Плятформай бясьпекі, заснаванай на супрацоўніцтве.
Плян Маршала — праграма дапамогі Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны. Вылучаны ў 1947 годзе амэрыканскім дзяржаўным сакратаром Джорджам Кэтлетам Маршалам, набыў моц у красавіку 1949 году. У ажыцьцяўленьні пляну ўдзельнічалі 17 эўрапейскіх краін, ён спрыяў усталяваньню пасьляваеннага міру ў Заходняй Эўропе. Заяўленай ЗША мэтай пляну было аднаўленьне разбуранай вайной эканомікі Эўропы, ліквідацыя гандлёвых бар’ераў, мадэрнізацыя прамысловасьці эўрапейскіх краін і разьвіцьцё Эўропы ў цэлым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG