Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-чыноўніка з Браслаўшчыны асудзілі за крадзёж грошай з гранту Эўразьвязу

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

Суд Глыбоцкага раёну асудзіў на 3 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі былога намесьніка старшыні Браслаўскага райвыканкаму. Чыноўнік дамовіўся з калегам і яшчэ адным чалавекам прысвоіць грошы, якія выдзеліў Эўразьвяз для рэалізацыі міжнароднага праекту, піша БелТА.

Былыя чыноўнікі давалі незаконныя ўказаньні пра перадачу ім узнагароджаньняў, атрыманых камандай праекту за аплату іх працы. Агулам чыноўнікі завалодалі ня менш як 63 700 беларускіх рублёў. Былы намесьнік старшыні выканкаму атрымаў з гэтай сумы больш за 14 тысяч рублёў.

Асуджаны быў намесьнікам старшыні Браслаўскага райвыканкаму з 2015 да 2018 году.

Акрамя гэтага, абвінавачаны з падзельнікамі фіктыўна афармляў на праект бухгальтараў. Іх заробак былыя чыноўнікі падзялілі паміж сабой.

Экс-намесьнік старшыні Браслаўскага райвыканкаму прызнаў сябе вінаватым цалкам. Яго асудзілі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў з карысьлівай зацікаўленасьці на 3 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 3 гады. Цягам 5 гадоў былому чыноўніку забаранілі займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады.

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG