Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША знайшла падставы для імпічмэнту Трампа


Слуханьні ў юрыдычным камітэце Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, 4 лістапада 2019
Слуханьні ў юрыдычным камітэце Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, 4 лістапада 2019

Юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША выявіў у дзеяньнях прэзыдэнта Дональда Трампа падставы для імпічмэнту. Reuters паведамляе, што паводле кіраўніка камітэту дэмакрата Джэральда Надлера, Трамп паставіў свае асабістыя інтарэсы вышэй бясьпекі краіны, перадае Reuters.

Раней сваю справаздачу ўжо падрыхтаваў камітэт па выведцы Кангрэсу. У дакумэнце няма прамых рэкамэндацый аб імпічмэнце, але чальцы камітэту прызнаюць ціск Трампа на ўкраінскія ўлады з мэтай дыскрэдытаваць свайго палітычнага праціўніка Джо Байдэна.

Чакаецца, што юрыдычны камітэт паставіць пытаньне аб магчымасьці імпічмэнту Трампа на галасаваньне ўсёй Палаты прадстаўнікоў. Большасьць галасоў там ў дэмакратаў. Але рашэньне аб імпічмэнце павінен будзе падтрымаць Сэнат, які кантралююць рэспубліканцы.

  • Падставай для пачатку расьсьледаваньня аб магчымасьці імпічмэнту прэзыдэнту стала тэлефонная размова Трампа з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Яна адбылася 25 ліпеня. Паводле стэнаграмы, Трамп, у прыватнасьці, казаў пра неабходнасьць расьсьледаваць дзейнасьць кампаніі Burisma, у раду дырэктараў якой уваходзіў сын Джо Байдэна, а таксама меркаванае ўмяшаньне Украіны ў выбары ў ЗША ў 2016 годзе.
  • Дэмакраты таксама сьцьвярджаюць, што Белы дом летам замарозіў ваенную дапамогу Украіне, каб дамагчыся ад яе згаворлівасьці. Дзеяньні прэзыдэнта, на думку яго крытыкаў, могуць быць кваліфікаваныя як хабарніцтва, вымагальніцтва або перавышэньне паўнамоцтваў.
  • Сам Трамп і чальцы яго партыі ня згодныя з абвінавачаньнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG