Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новым Арлеане два выпадкі страляніны за ноч — загінулі двое, параненыя 12 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Новым Арлеане (штат Луізіяна, ЗША) у нядзелю 1 лістапада адбыліся два інцыдэнты з стралянінай. Паводле The Wall Street Journal, у першым інцыдэнце параненыя 10 чалавек, а празь некалькі гадзін у іншай частцы гораду загінулі двое і яшчэ двое былі параненыя.

Цяпер улады ня зьвязваюць інцыдэнты паміж сабой.

Першая страляніна адбылася зранку ў гістарычным цэнтры гораду — папулярным у турыстаў Францускім квартале. Двое з 10 параненых там знаходзяцца ў крытычным стане. Пра арышт меркаванага нападніка не паведамлялася, як і пра магчымы матыў, але адзін чалавек затрыманы каля месца здарэньня.

Другая страляніна адбылася бліжэй да вечара ў жылым раёне. Дэталі пра загінулых, нападніка або стан параненых не раскрываюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG