Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік БТ: Каліноўскага ставяць у супрацьвагу сёньняшняй Беларусі


Перапахаваньне парэшткаў Каліноўскага ды іншых паўстанцаў у Вільні
Перапахаваньне парэшткаў Каліноўскага ды іншых паўстанцаў у Вільні

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі выказаўся пра перапахаваньне Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні. На думку Івана Эйсманта «асобу Каліноўскага выкарыстоўваюць для расколу».

У перадачы «Клюб рэдактараў» кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант сказаў, што «вобраз Каліноўскага выкарыстоўваюць для расколу грамадзтва».

«Ён [Каліноўскі] цяпер выкарыстоўваецца як інструмэнт расколу. Дзяржава прызнае заслугі Каліноўскага. Віцэ-прэм’ер паехаў на цырымонію. У нас вуліцы называюць яго прозьвішчам. Але яго дэманстратыўна кладуць пад бел-чырвона-белы сьцяг. Дэманстратыўна ставяць у супрацьвагу цяперашняй дзяржаве і цяперашняй Беларусі. Такім чынам расколваюць сытуацыю», — сказаў Іван Эйсмант.

Журналісты дзяржаўнага тэлебачаньня і інфармацыйнага агенцтва БелТА праігнаравалі ў сваіх рэпартажах з перапахаваньня Каліноўскага ды іншых паўстанцаў бел-чырвона-белыя сьцягі. Іх проста не было не на фотаздымках, не ў тэлесюжэтах.

Пры гэтым усе незалежныя СМІ паказалі ў сваіх матэрыялах, што такіх сьцягоў было вельмі шмат. Бел-чырвона-белыя сьцягі «не заўважылі» таксама журналісты польскага TVP.

22 лістапада ў Вільні ўрачыста перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў. 8 гадзінаў Свабода трансьлявала ў жывым відэаэфіры віленскія ўрачыстасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG