Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся пра адзіны парлямэнт і ўрад


Уладзімер Сямашка, архіўнае фота
Уладзімер Сямашка, архіўнае фота

Пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка расказаў Tut.by пра інтэграцыйныя перамовы паміж дзьвюма дзяржавамі.

Што сказаў Сямашка?

  1. «Прэзыдэнты дамовіліся, што мэты заяўлены грандыёзныя [дамовай ад 1999 году] і яны ня мусяць зьмяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падаткавае заканадаўства, стварэньне агульных рынкаў нафты, газу і электраэнэргіі, стварыць адзіны парлямэнт і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расея і Беларусь аддаюць наверх вызначаныя кіруючыя функцыі з абавязковым выкананьнем. Такая задача вырашаецца».
  2. «Абсалютна ўзгаднілі» 20 з падрыхтаваных 31 дарожнай карты паглыбленай інтэграцыі пасьля апошняй сустрэчы прэмʼер-міністраў двух краін. Да 7 лістапада застаецца тыдзень, трэба «знайсьці кансэнсус, кампраміс, каб мінімізаваць разыходжаньні». Апошняе слова будзе за кіраўнікамі дзяржаў.
  3. У дарожных картах прапісана стварэньне адзіных рынкаў да 2021 году, але трэба яшчэ пражыць цэлы 2020 год, мець вызначаную цану газа, вырашыць праблему кампэнсацыі падатковага манэўру.
  4. Цана газу ў Смаленскай вобласьці ўдвая ніжэй, чым у Беларусі. Гэта ключавая сыравіна для выпуску электраэнэргіі, аснова сабекошту ўсёй беларускай прадукцыі.
  5. Пра перамовы з кіраўніком «Газпраму»: «Мы з Аляксеем Барысавічам [Мілерам] ужо 20 год знаёмыя. Натуральна, у нейкіх пытаньнях зблізілі пазыцыі, у іншых пытаньнях — пакуль не. Больш нічога не магу сказаць. Пазыцыі зблізяцца, але ня сёньня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG