Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку за мінулыя суткі загінулі больш за 60 удзельнікаў пратэстаў


У Іраку падчас антыўрадавых акцый пратэсту ў чацьвер, 28 лістапада, загінулі больш за 60 чалавек. Большасьць з іх — мірныя дэманстранты, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на мэдыкаў і прадстаўнікоў паліцыі.

У горадзе Эн-Насір паліцыя адкрыла агонь баявымі патронамі па ўдзельніках пратэстаў, якія спрабавалі заблякаваць мост. 46 чалавек загінулі. 12 чалавек загінулі ў горадзе Эн-Наджаф, дзе маніфэстанты падпалілі консульства Ірану. Яшчэ чацьвёра памерлі пасьля сутыкненьняў з паліцыяй каля будынку парлямэнту ў сталіцы Іраку Багдадзе, паведамляе агенцтва.

Колькасьць загінулых за тыдзень дасягнула, па меншай меры, 408 чалавек. Тым часам улады сьцьвярджаюць, што за два месяцы дэманстрацый загінулі каля 100 чалавек.

Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Іраку працягваюцца з пачатку кастрычніка. Жыхары Багдаду і гарадоў на поўдні краіны выступаюць супраць карупцыі, беспрацоўя, замежнага ўмяшаньня і патрабуюць адстаўкі ўраду.

Прэм’ер-міністар Іраку Адзіль Абдул-Махдзі раней паабяцаў правесьці перастаноўкі ва ўрадзе, а таксама рэалізаваць рэформы ў сацыяльнай сфэры. Аднак дэманстранты сталі патрабаваць адстаўкі ўсяго ўраду.

Найвышэйшы духоўны шыіцкі лідэр Іраку аятала Алі Сістані ў пятніцу, 29 лістапада, асудзіў жорсткія мэтады разгону мітынгоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG