Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная партыя Азэрбайджана патрабуе роспуску парлямэнта


Баку
Баку

На пасяджэньні палітычнай рады партыі «Ені Азэрбайджан» у чацьвер, 28 лістапада, вырашана зьвярнуцца ў пятніцу да парлямэнта краіны з ініцыятывай расьпусьціцца. З такой прапановай выступае партыя, якой належыць большасьць у парлямэнце краіны.

Дэпутаты ад партыі «Ені Азэрбайджан» рыхтуюць зварот да прэзыдэнта краіны Ільхама Аліеву аб прызначэньні пазачарговых выбараў. Сваю прапанову партыйцы матывуюць неабходнасьцю падтрымаць рэформы Аліева і адарванасьцю цяперашняга складу мэджліса ад прэзыдэнцкага курсу, пішуць азэрбайджанскія СМІ.

Чарговыя парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане павінны былі адбыцца 1 лістапада 2020 года

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Азэрбайджана пазачарговыя выбары павінны быць праведзены на працягу двух месяцаў з дня роспуску.

У красавіку 2018 гадоў у краіне прайшлі выбары прэзыдэнта. Ільхам Аліеў быў абраны на чарговы тэрмін, які раней, у 2016 годзе, быў падоўжаны на канстытуцыйным рэфэрэндуме з пяці да сямі гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG