Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка ня ўзгадвае пра 25 жніўня 1991


«Дзевяностыя forever» – новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні – 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

25 жніўня 1991 Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, што лічыцца дэ-юрэ абвяшчэньнем незалежнасьці.

Абмяркоўваюць Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.

Сьцісла:

  • Надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савета была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэпутаты (усяго больш як 80).
  • Дэпутат Аляксандар Лукашэнка таксама паставіў подпіс пад заявай аб скліканьня сэсіі, але ў часе галасаваньня за незалежнасьць нават не рэгістраваўся, хаця і знаходзіўся ў Авальнай залі.
  • Прэзыдыюм ВС БССР хацеў правесьці сэсію за адзін дзень і разглядзець толькі два пытаньня – «Аб цякучым моманце» і «Аб Саюзным дагаворы». Апазыцыя БНФ прапанавала пакет заканадаўчых рашэньняў, якія надавалі канстытуцыйную сілу Дэклярацыі аб сувэрэнітэце.
  • Спачатку прапановы Апазыцыі БНФ не прайшлі. Пералом наступіў, калі дэмакратычныя дэпутаты сагналі з трыбуны 1-га сакратара ЦК КПБ А. Малафеева. Старшыня ВС М. Дземянцей падаў у адстаўку, і сэсію далей вёў ягоны першы намесьнік Станіслаў Шушкевіч.
  • Пасьля выступу Пазьняка, у якой ён казаў пра нязьменны імпэрскі курс Расеі цяпер ужо пад кіраўніцтвам Ельцына, 256 дэпутатаў прагаласавалі за незалежнасьць Беларусі.
  • Падзея 25 жніўня 1991 года ў афіцыйнай гістарыяграфіі замоўчваецца, бо, па-першае, гэта была рэвалюцыя, а па-другое, афіцыйная прапаганда імкнецца адлічваць незалежнасьць Беларусі ад 1994, калі прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG