Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дрэздэне на мільярд даляраў абрабавалі музэй


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і дырэктар музэю Дырк Сындрам, архіўнае фота
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і дырэктар музэю Дырк Сындрам, архіўнае фота

У Дрэздэне абрабаваны музэй старадаўніх ювэлірных вырабаў «Зялёнае сховішча» (Grünes Gewölbe). Паводле газэты Bild, зламысьнікі праніклі ў Дрэздэнскі замак, дзе разьмешчаны музэй, самым ранкам у панядзелак, папярэдне падпаліўшы электрашчыт і, такім чынам, адключыўшы электрычнасьць. Рабаўнікі вынесьлі ювэлірныя вырабы, пакінуўшы буйнейшыя экспанаты на месцы.

Шкода папярэдне ацэньваецца прыкладна на мільярд эўра.
Прэм’ер-міністар нямецкай фэдэральнай зямлі Саксонія Міхаэль Крэчмэр напісаў у твітэры, што без каштоўнасьцяў, якія захоўваліся ў музэі, немагчыма ўявіць сабе саксонскую гісторыю. Паліцыя вядзе пошук выкрадальнікаў.

Калекцыя была заснавана ў XVIII стагодзьдзі саксонскім курфюрстам Аўгустам Моцным. Калекцыя ацалела падчас Другой сусьветнай вайны — яе вывезьлі ў Маскву як ваенны трафэй, але ў 1958 годзе вярнулі ў Дрэздэн. Агенцтвы паведамляюць, што яе найбольш каштоўны экспанат — «Дрэздэнскі зялёны брыльянт» на 41 карат — ня быў выкрадзены, бо ён знаходзіцца цяпер на выставе ў нью-ёрскім музэі Мэтраполітэн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG