Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваныя дакумэнты пра лягеры, у якіх Кітай утрымлівае мусульманаў


Адзін зь лягераў
Адзін зь лягераў

Міжнародны кансорцыюм журналістаў-сьледчых апублікаваў атрыманыя ім ад неназваных крыніц сакрэтныя дакумэнты кітайскіх уладаў аб функцыянаваньні лягераў, у якіх утрымліваюцца мусульмане — жыхары Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая.

Пра існаваньне гэтых лягераў, якія кітайскія ўлады называюць цэнтрамі перападрыхтоўкі, раней ужо неаднаразова паведамлялася. Журналісты, аднак, сьцьвярджаюць, што ўпершыню ў іх рукі патрапілі афіцыйныя дакумэнты ўладаў Кітая.

Урыўкі з дакумэнтаў публікуе газэта The Guardian. Зь іх вынікае, што ў лягерах прадстаўнікі этнічных і рэлігійных меншасьцяў утрымліваюцца насуперак іх волі, а мэтай іх знаходжаньня ў лягеры зьяўляецца «трансфармацыя пад узьдзеяньнем адукацыі».

Усяго ў лягерах зьмяшчаецца, як сьцьвярджаецца, каля мільёна чалавек, гэта галоўным чынам этнічныя ўйгуры — мусульмане.

Улады Кітая сьцьвярджаюць, што гаворка ідзе пра добраахвотныя праграмы прафэсійнай перападрыхтоўкі і навучаньня, у прыватнасьці, кітайскай мове. Неабходнасьць кантролю за жыхарамі Сіньцзян-Уйгурскага раёна, акрамя таго, Пэкін тлумачыць барацьбой з тэрарызмам. Дакумэнты, апублікаваных журналістамі, Кітай называе сфальсыфікаванымі.

Як піша The Guardian, з дакумэнтаў вынікае, што людзей зьмяшчаюць туды без прысуду суда, ня менш чым на год. Зьмешчаныя ў лягеры людзі зарабляюць «ачкі», якімі ацэньваецца ступень іх «ідэалягічнай трансфармацыі». Тэлефанаваць сваякам ім дазваляюць толькі раз на тыдзень, свабоднае адпраўленьне рэлігійных абрадаў забаронена. Таксама асаблівая ўвага ў дакумэнтах надаецца прадухіленьне ўцёкаў зь лягераў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG