Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 207 гадоў пасьля Напалеона французы пераплылі Бярэзіну ФОТАГАЛЕРЭЯ


Амбасада Францыі ў Беларусі гэтымі днямі праводзіць штогадовыя мерапрыемствы, прысьвечаныя гадавіне пераправы Напалеона ў лістападзе 1812 году праз раку Бярэзіна.

Сёлета ўпершыню некалькі дзясяткаў плыўцоў з Эўропы і Беларусі пад гукі бравурнай музыкі пераплылі Бярэзіну ў памяць пра гераізм напалеонаўскіх пантанёраў, якія ў цяжкіх кліматычных умовах, ахвяравалі сабой у лістападзе 1812-га, каб навесьці два масты празь Бярэзіну. Амаль усе яны загінулі ад пераахаладжэньня. Але дзякуючы іх подзьвігу француская армія пазьбегла канчатковага акружэньня. Імпэратар і корпусы арміі, якія яшчэ былі ў стане змагацца, пераправіліся праз раку і далей адступалі да Вільні.

У заплыве ўдзельнічалі 85 чалавек, у тым ліку два францускія дыпляматы.

На працягу трох дзён аркестар паветрана-дэсантнай брыгады з Тулюзы ўдзельнічае ў цырымоніях, выконваючы музыку і гістарычныя маршы, спэцыяльна адноўленыя для гэтай нагоды.

Як і ў папярэднія гады, афіцыйныя цырымоніі завершацца ў нядзелю 24 лістапада гістарычнай рэканструкцыяй бітвы на Брылёўскім полі.

Гэтыя мерапрыемствы арганізаваныя Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам, амбасадай Францыі ў Беларусі супольна з ваенна-гістарычнымі клюбамі і Беларускай фэдэрацыяй загартоўваньня і спартовага зімовага плаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG