Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі не патлумачыла, чаму не накіравала роту ганаровай варты ў Вільню


Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–64 гадоў у Вільні
Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–64 гадоў у Вільні

Міністэрства абароны Беларусі толькі 22 лістапада адказала на просьбу даслаць роту ганаровай варты на цырымонію пахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні.

Да міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова зьвярнуўся Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў.

Паводле звароту, літоўскі ўрад гатовы быў падтрымаць такую ініцыятыву беларускага Міністэрства абароны.​

Таксама аўтары звароту прасілі правесьці салют у гонар Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Менску.

Міністэрства абароны паведаміла, што «правядзеньне салюта і накіраваньне роты ганаровай варты не ўяўляюцца магчымым». Больш ніякіх тлумачэньняў не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG