Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане адбылася прэм’ера опэры ўпершыню пасьля 18-гадовай забароны


Опэра Руджэра Леанкавала ў Ашхабадзе, 19 лістапада 2019

У Туркмэнскім нацыянальным музычна-драматычным тэатры ў Ашхабадзе адбылася прэм’ера італьянскай опэры «Паяцы». Уваход на яе быў бясплатным, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.

Галоўную партыю ў опэры італьянскага кампазытара Руджэра Леанкавала выканаў італьянскі тэнар. У галоўных ролях у пастаноўцы выступалі туркмэнскія сьпевакі, у тым ліку барытон Амангельды Аманаў. У апошні раз ён выходзіў на сцэну ў сакавіку 2001 году, пасьля чаго опэрныя пастаноўкі ў сталіцы краіны апынуліся пад забаронай.

За апошнія 18 гадоў паказ опэры «Паяцы» стаў першай пастаноўкай замежнай опэры ў Туркмэністане, і першай італьянскай пастаноўкай за ўсю гісторыю краіны. Опэру, як і балет, забаранілі пры першым прэзыдэнце краіны Сапармураце Ніязаве, які палічыў гэтыя віды мастацтва «несумяшчальнымі з мэнталітэтам туркмэнаў». Яго пераемнік Гурбангулы Бердымухамедаў працягнуў забарону на гэтыя віды мастацтва пасьля сьмерці першага прэзыдэнта ў 2006 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG