Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook і Google ствараюць беспрэцэдэнтную пагрозу правам чалавека, — праваабаронцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Назіраньне за мільярдамі карыстальнікаў Інтэрнэту з боку Facebook і Google стварае беспрэцэдэнтную пагрозу для правоў чалавека, заяўляе праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваім дакладзе і заклікае тэхналягічныя кампаніі зьмяніць прынцыпы сваёй бізнэс-мадэлі.

У дасьледаваньні гаворыцца, што бізнэс-мадэль Facebook і Google па сваёй сутнасьці не адпавядае праву на прыватнасьць і стварае сыстэматычную пагрозу шэрагу правоў чалавека, у тым ліку праву на свабоду думак і іх выказваньня, а таксама права на роўнасьць і адсутнасьць дыскрымінацыі.

«Google і Facebook дамінуюць у нашым сучасным жыцьці, назапашваючы беспрэцэдэнтную ўладу над лічбавым сьветам шляхам збору і манэтызацыі пэрсанальных дадзеных мільярдаў людзей. Іх схаваны кантроль над нашымі лічбавымі жыцьцямі падрывае самую сутнасьць прыватнасьці і вызначае выклікі для правоў чалавека ў нашу эру», — заявіў генэральны сакратар Amnesty International Кумі Найду.

Паводле яго, «каб абараніць нашы ключавыя чалавечыя каштоўнасьці ў лічбавую эпоху — годнасьць, аўтаномнасьць, прыватнасьць — трэба радыкальна перагледзець шлях, якім ідуць кампаніі Big Tech».

Тэхнічныя гіганты прапануюць свае паслугі мільярдам карыстальнікаў бясплатна. Аднак людзі плацяць за паслугі інтэрнэт-кампаній сваёй пэрсанальнай інфармацыяй, гаворыцца ў дакладзе.

У Amnesty International нагадалі пра скандал вакол кампаніі Cambridge Analytica, «які паказаў, наколькі лёгка інфармацыю пра чалавека могуць выкарыстоўваць не па прызначэньні, непрадказальным шляхам з мэтай маніпуляцыі ім і ўплыву». У 2018 годзе кампанію абвінавачвалі ў злоўжываньні асабістымі дадзенымі дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook для ўмяшаньня ў выбары прэзыдэнта ЗША на карысьць Дональда Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG