Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер парлямэнту Эстоніі абвінаваціў Расею ў анэксіі 5 % краіны і заклікаў іх вярнуць


Ілюстрацыйнае фота. На эстонска-расейскім памежным пункце пропуску ў Нарве, 25 студзеня 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. На эстонска-расейскім памежным пункце пропуску ў Нарве, 25 студзеня 2017 году

Cьпікер парлямэнту Эстоніі, сябра Кансэрватыўнай народнай партыі EKRE Хен Пылуаас заявіў, што Расея анэксавала каля пяці адсоткаў тэрыторыі Эстоніі, і заклікаў іх вярнуць.

Пра гэта ён напісаў 19 лістапада на сваёй старонцы ў Facebook.

«Эстонія ня мае тэрытарыяльных прэтэнзій да Расеі. Мы ня хочам ніводнага квадратнага мэтра расейскай тэрыторыі. Мы проста хочам, каб нашы вярнуліся. Расея анэксавала каля 5% тэрыторыі Эстоніі. (...) Анэксія эстонскіх тэрыторый нічым не адрозьніваецца ад акупацыі і анэксіі Крыму», — напісаў палітык.

Такім чынам ён адрэагаваў на інтэрвію 18 лістапада дырэктара Другога эўрапейскага дэпартамэнту МЗС Расеі Сяргея Бяляева агенцтву «РИА Новости». У гэтым інтэрвію Бяляеў некалькі разоў назваў «нядзейнай» Тартускую мірную дамову 1920 году.

«Непрызнаньне Тартускай мірнай дамовы, па сутнасьці, азначае непрызнаньне Эстонскай Рэспублікі. Гэта пасьведчаньне аб нараджэньні нашай краіны і адна з найважнейшых асноваў нашай дзяржаўнасьці», — дадаў Хен Пылуаас.

Згодна з Тартускай мірнай дамовай 1920 году, заключанай паміж РСФСР і незалежнай Эстоніяй, да Эстоніі адыходзіць частка тэрыторый, якія цяпер уваходзяць у склад Расеі. Гэта часткі Кінгісепскага і Сланцаўскага раёнаў Ленінградзкай вобласьці, а таксама Пячорскі край. Эстонія не ратыфікуе расейска-эстонскай памежнай дамовы, паколькі значная частка палітычных сіл спрабуе вярнуцца да мяжы, праведзенай паводле Тартусай дамовы. Расея афіцыйна лічыць гэтую дамову «нядзейнай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG