Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане заявілі, што не займаюцца арганізацыяй перамоваў Пуціна і Зяленскага


Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны Уладзімір Пуцін і Ўладзімір Зяленскі, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў Казахстану не накіроўвала афіцыйных запрашэньняў для правядзеньня перамоваў Пуціна і Зяленскага ў Нур-Султане, заявіў кіраўнік ведамства Мухтар Тлеўбердзі, піша агенцтва «Інтэрфакс-Казахстан».

Прапанова Нурсултана Назарбаева аб перамовах Пуціна і Зяленскага ў Казахстане прагучала «ў якасьці тэмы абмеркаваньня на ўзроўні экспэртаў», МЗС не накіроўваў афіцыйных запрашэньняў, удакладніў Тлеўбердзі.

12 лістапада першы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што асабіста працуе над аднаўленьнем стасункаў паміж Расеяй і Ўкраінай і хоча арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага «сам-насам».

Назарбаеў казаў, што хоча «зьвесьці» гэтыя «дзьве блізкія краіны» і «ўжо атрымаў згоду Зяленскага на сустрэчу „сам-насам“, паведаміў пра гэта прэзыдэнту Расеі — там паглядзім. Калі нэўтральная пляцоўка патрэбна, я прапанаваў Казахстан».

Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны Уладзімір Пуцін і Ўладзімір Зяленскі яшчэ не сустракаліся асабіста, але некалькі разоў гутарылі праз тэлефон. У канцы жніўня Зяленскі заявіў, што падчас другой тэлефоннай размовы з Пуціным яны дамовіліся сустрэцца асабіста ў рамках «нармандзкага фармату».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG