Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе сотні тысяч запатрабавалі адстаўкі прэм’ера і міністра юстыцыі. ФОТА


Напярэдадні 30-годзьдзя Аксамітнай рэвалюцыі 1989 году сотні тысяч чэхаў сабраліся на антыўрадавую маніфэстацыю
Напярэдадні 30-годзьдзя Аксамітнай рэвалюцыі 1989 году сотні тысяч чэхаў сабраліся на антыўрадавую маніфэстацыю

У Празе ў раёне Летна зноў сабралася каля 300 тысяч чэхаў, якія запатрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша і міністра юстыцыі Марыі Бэнашавай.

Мітынг, на які сабраліся 300 тысяч чалавек, пачаўся а другой гадзіне дня і доўжыўся дзьве гадзіны. Удзельнікі акцыі абвінавачвалі прэм’ера ў датычнасьці да карупцыі і заклікалі апазыцыйныя партыі да ўмацаваньня свайго ўплыву на палітычнае становішча ў краіне.

Чэхі выказваюць асьцярогі, што непадкантрольнасьць прэм’ер-міністра дзяржаўным і грамадзянскім інстытутам можа прывесьці да адмовы эўрапейскіх партнэраў ад вылучэньня Чэхіі сродкаў з саюзных фондаў.

Пратэстоўцы падазраюць Андрэя Бабіша ў спробах уплываць на ход крымінальнага расьсьледаваньня па справе аб злоўжываньнях фінансамі, атрыманымі са сродкаў Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG