Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША былога дарадцу Трампа прызналі вінаватым па сямі артыкулах


Былы дарадца Дональда Трампа Роджэр Стоўн, архіўнае фота
Былы дарадца Дональда Трампа Роджэр Стоўн, архіўнае фота

Былы дарадца Дональда Трампа, рэспубліканец Роджэр Стоўн прызнаны вінаватым судом прысяжных, паведамляюць Reuters і CNN.

67-гадовы рэспубліканец Стоўн прызнаны вінаватым па ўсіх сямі артыкулах абвінавачаньня, уключаючы дачу ілжывых паказаньняў у Кангрэсе, стварэньне перашкодаў правасудзьдзю і аказаньне ціску на сьведак.

Паводле сьведкі Стыва Бэнана, былога кіраўніка выбарчага штабу Трампа, былы намесьнік кіраўніка перадвыбарчай кампаніі Стоўн валодаў інфармацыяй пра тое, што сайт WikiLeaks можа апублікаваць дакумэнты, выкрадзеныя хакерамі з сэрвэра Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі. Гэтая інфармацыя нанесла страты іміджу Гілары Клінтан, суперніцы Дональда Трампа на выбарах 2016 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG