Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі спрабавалі затрымаць блогера «Краіна для жыцьця», але яму дапамаглі падпісчыкі


Сяргей Ціханоўскі

Позна ўвечары блогер Уладзімер Цыгановіч, вядомы як MozgOn, паведаміў, што ў Гомелі затрыманы відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцьця».​ Але праз паўгадзіны пасьля гэтага Ціханоўскі апублікаваў зварот да сваіх падпісчыкаў.

— Мяне паўгадзіны таму набраў Сяргей Ціханоўскі і сказаў, што на яго выходзілі супрацоўнікі міліцыі. Спачатку прыходзілі дадому да яго мамы, потым сустракалі яго каля ягонага дому. Мы дамовіліся, што будзем стэлефаноўвацца. Апошняе, што я бачыў, гэта калі ён запусьціў стрым і яго затрымалі. Тэлефон не адказвае.​ - напісаў Цыгановіч.

Свабода спрабавала скантактавацца з Сяргеем Ціханоўскім, але ягоны тэлефон недасяжны. Блогер жыве ў Гомельскім раене. У РАУС Гомельскага раену адказваюць, што такога чалавека ў іх няма.

Цыгановіч дадаў, што яму таксама тэлефаналі, прадставіўшыся з пракуратуры, і хацелі зь ім паразмаўляць. Але Цыгановіч папрасіў накіраваць афіцыйны ліст, як належыць па законе. Блогер выказаў меркаваньне, што гэта зьвязана зь яго дзейнасьцю. Ён заклікаў жыхароў Гомеля тэлефанаваць у мясцовыя пастарункі, каб даведацца пра ягоны лёс.

Амаль за гадзіну да меркаванага затрыманьня Ціханоўскі выйшаў у жывы эфір і распавёў пра перасьлед і магчымае затрыманьне.

Аднак неўзабаве пасьля гэтага на профілі Сяргей Ціханоўскі патлумачыў, што разам з падпісантамі яму ўдалося памяняць машыну і пазбавіцца ад тэлефонаў.

«Не хвалюйцеся за мяне. Я ў бясьпецы».

6 кастрычніка Ціханоўскага затрымоўвалі пасьля акцыі Мікалая Статкевіча на плошчы Свабоды ў Менску. Блогер вёў стрым з акцыі. Яго абвінавацілі ў парушэньні правілаў дарожнага руху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG