Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90-я forever. Страйк, якога ніхто не чакаў


«Дзевяностыя forever» — новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні — 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

У красавіку 1991-га, пасьля падвышэньня цэнаў урадам СССР, сто тысяч менскіх рабочых выйшлі на плошчу, а ў Воршы заблякавалі чыгуначныя шляхі. Гэта быў найбуйнейшы страйк у Савецкім Саюзе.

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • 2 красавіка 1991 году Саўмін СССР падняў цэны на прадукты і тавары — у 2–3 разы.
  • «Заўтра нам ня будзе чым карміць дзяцей», — так пачынаўся зварот рабочых, якія выйшлі на плошчу да Дому ўраду.
  • Ужо 4 красавіка колькасьць прадпрыемстваў, якія абвясьцілі страйк, вымяралася дзесяткамі.
  • Акрамя эканамічных, былі і палітычныя патрабаваньні: вывад парткамаў з прадпрыемстваў, адстаўка прэзыдэнта СССР Гарбачова і саюзнага ўраду, роспуск зьезду народных дэпутатаў СССР, новыя выбары ў ВС БССР. Дадалося і патрабаваньне надаць Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы.
  • Сустаршынямі Менскага гарадзкога страйкаму былі Сяргей Антончык, Генадзь Быкаў і Георгі Мухін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG