Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Францыі закрываюць пляжы, бо з Атлянтыкі некалькі тыдняў выплываюць наркотыкі


Паўднёвае ўзьбярэжжа Францыі
Паўднёвае ўзьбярэжжа Францыі

Улады Францыі закрываюць пляжы ў паўднёва-заходняй частцы краіны, бо з Атлянтыкі выплываюць пачкі з наркотыкамі. Амаль 900 кіляграмаў нелегальных рэчываў было выяўлена такім чынам з сярэдзіны кастрычніка.

Чыноўнікі папярэджваюць людзей, якія знаходзяць пакункі з наркотыкамі, каб яны не чапалі іх, і неадкладна паведамлялі пра гэта ў паліцыю.

Гэта, аднак, не перашкаджае некаторым спрабаваць здабыць наркотыкі, якія могуць каштаваць мільёны эўраў. Менавіта таму паліцыя прыняла рашэньне закрыць пляжы і пачаць патруляваньне.

У панядзелак паліцыя затрымала 17-гадовага падлетка, які меў пры сабе пяць кіляграмаў какаіну. Дзясяткі іншых пляжаў у гэтым раёне былі зачыненыя, і паліцыя спыняла мінакоў, каб іх абшукаць. Аўтамабілі, якія пакінулі бліжэйшыя стаянкі, таксама былі правераныя. Паліцыя таксама выкарыстала гелікоптэр для патруляваньня пляжаў з паветра.

«Інтэнсіўны нагляд быў усталяваны рознымі службамі, асабліва мытным упраўленьнем каля францускага ўзьбярэжжа», — сказаў адзін з афіцэраў. — Гэта вельмі небясьпечныя прадукты, якія могуць выклікаць перадазаваньне, — дадаў ён.

Францускія сьледчыя працуюць з сваімі калегамі зь іншых эўрапейскіх краін, а таксама з амэрыканцамі, каб вызначыць, адкуль бяруцца наркотыкі. Паводле адной з гіпотэзаў, яны, магчыма, былі выкінутыя з карабля падчас шторму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG