Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле знойдзены мёртвым заснавальнік «Белых касак»


«Белыя каскі» ў Сірыі
«Белыя каскі» ў Сірыі

Турэцкія і заходнія СМІ, у тым ліку Reuters, са спасылкай на розныя крыніцы паведамляюць, што ў Стамбуле ў панядзелак быў знойдзены мёртвым Джэймс Ле Мэзюр’е, былы брытанскі афіцэр, які пасьля пачатку вайны ў Сырыі заснаваў гуманітарную арганізацыю «Белыя каскі».

Гэтую арганізацыю неаднаразова крытыкавалі расейскія ўлады.

Паведамленьні пра сьмерць Ле Мэзюрʼе пакуль афіцыйна не пацьверджаныя, аднак агенцтвы, апроч журналістаў і актывістаў, спасылаюцца на дыпляматычныя крыніцы. Не да канца зразумелая і прычына сьмерці.

Па шэрагу паведамленьняў, цела Ле Мэзюрʼе было знойдзена пад вокнамі яго кватэры. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што гаворка ідзе аб гвалтоўнай сьмерці.

«Белыя каскі», або «Сырыйская грамадзянская абарона», — няўрадавая добраахвотніцкая арганізацыя, якая дзейнічае ў Сырыі на тэрыторыях, што кантралююцца апазыцыйнымі групоўкамі. Арганізацыя аказвае мэдычную дапамогу насельніцтву і дапамагае мірным жыхарам, якія пацярпелі падчас баявых дзеяньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG