Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у шэсьці памяці да Лошыцкага яру


Belarus - Memorial rally in Loshytsa, Minsk, 10Dec2019
Belarus - Memorial rally in Loshytsa, Minsk, 10Dec2019

Каля 50 чалавек 10 лістапада ўзялі ўдзел у шэсьці да Лошыцкага яра — месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Акцыя, арганізаваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ і санкцыянаваная гарадзкімі ўладамі, пачалася ў 12.30 ад Менскага гарадзкога палаца культуры (былы ДК камвольнага камбінату).

Удзельнікі несьлі транспарант «Дзяды», бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі КХП-БНФ і аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Іх суправаджалі каля двух дзясяткаў сілавікоў у цывільным, якія здымалі шэсьце на відэа.

Мітынг у Лошыцкім яры доўжыўся каля гадзіны. Выступілі намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі і іншыя сябры партыі. Быў зачытаны зварот лідэра КХП-БНФ Зянона Пазняка.

Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзіць праз тыдзень пасьля аналягічнай акцыі ў Курапатах. Абедзьве акцыі прымеркаваныя да дня памінаньня продкаў «Дзяды».

Лошыцкі яр — урочышча ля мікрараёну Лошыца ў Менску, дзе ў 1937-1941 гадах органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Дакладная колькасьць ахвяраў невядомая. Паводле ацэнак Пазьняка, тут пахавана ад 7 да 10 тысячаў рэпрэсаваных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG