Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрылася для турыстаў пашыраная зона бязьвізу на Берасьцейшчыне і Горадзеншчыне


Горадня

Савет Міністраў зацьвердзіў парадак наведваньня грамадзянамі бязьвізавай тэрыторыі «Берасьце — Горадня», а таксама раёнаў Берасьцейскай і Горадзенскай абласцей. Гэтае палажэньне было замацаванае ў пастанове ўраду Беларусі ад 14 кастрычнiка 2019 году.

Дакумэнт быў прыняты з мэтай рэалізацыі ўказу № 300 ад 7 жніўня сёлета «Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» і ўступіў у сілу 10 лістапада.

Цяпер замежныя грамадзяне могуць наведваць бязьвізавую тэрыторыю «Берасьце — Горадня» ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак пры індывідуальным наведваньні, а заходнія вобласьці пры ўмове перамяшчэньня ў складзе турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведаньне бязьвізавай тэрыторыі «Берасьце — Горадня».

Такім замежнікам трэба мець пры сабе пашпарт або дакумэнт, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу, а таксама дакумэнт, які дае права на наведаньне бязьвізавай тэрыторыі. Гэты дакумэнт дае права на аднаразавы ўезд і выезд зь Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG