Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх бізнэсоўцаў падазраюць у фінансаваньні брытанскай Кансэрватыўнай партыі


Сьцягі Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу
Сьцягі Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу

Дзевяць бізнэсоўцаў расейскага паходжаньня, спонсараў Кансэрватыўнай партыі, згаданыя ў дакладзе міжпартыйнага камітэту па выведцы і бясьпецы, прысьвечанага незаконнаму ўдзелу Расеі ў брытанскім палітычным жыцьці, піша Інтэрфакс.

Даклад яшчэ не апублікаваны, паколькі абнародаваньне заблякаванае ўрадам Вялікай Брытаніі. Аднак пра яго зьмест стала вядома выданьню The Times.

У прыватнасьці, згаданы былы віцэ-прэзыдэнт і намесьнік старшыні праўленьня нафтавай кампаніі ЮКОС Аляксандар Цямерка, які за апошнія сем гадоў пералічыў кансэрватарам 1,2 млн фунтаў стэрлінгаў. Ад 2011-га ён зьяўляецца падданым Вялікабрытаніі.

Буйным фундатарам кансэрватараў, згодна з The Times, названая Любоў Чарнухіна, жонка былога намесьніка міністра фінансаў Расеі Ўладзіміра Чарнухіна. Толькі за мінулы год яна ахвяравала звыш 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Акрамя таго, згадваецца Яўген Лебедзеў, сын уладальніка лёнданскай газэты Evening Standard Аляксандра Лебедзева. The Times нагадвае, што Лебедзеў-малодшы запрашаў Борыса Джонсана, калі той быў кіраўніком брытанскага МЗС, на вечарыну ў сямейны маёнтак блізу Пэруджы ў Італіі.

Паводле выданьня, брытанская выведная супольнасьць раззлаваная затрымкай публікацыі, паколькі захады на абарону ўжо прынятыя. Але калі даклад можа быць апублікаваны, пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG