Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя распавяла пра вынікі праверкі вакзалу і гандлёвых цэнтраў пасьля званка пра небясьпеку


Чыгуначны вакзал у Менску

Абсьледаваньне трох гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзала ў Менску завершанае. Падазроных і небясьпечных прадметаў не выяўлена, паведамляе прэс-служба МУС.

Каля 19.00 на электронную пошту кол-цэнтра Магілёўскага аддзяленьня Беларускай Чыгункі паступіла паведамленьне аб небясьпецы на аб’ектах у Менску: гандлёвых цэнтрах «Замак», «Дана Мол», «Галілеа», а таксама Цэнтральным чыгуначны вакзале. На месцы працавалі сапёры.

Як удакладняе МУС, у цяперашні час на месцах працуюць сьледча-апэратыўныя групы. Праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні, усталёўваюцца абставіны здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG