Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас мітынгу ў Менску затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканалу

абноўлена

Пачатак мітынгу блогераў на Плошчы Свабоды ў Менску
Пачатак мітынгу блогераў на Плошчы Свабоды ў Менску

Перад пачаткам мітынгу блогераў на Плошчы Свабоды менская міліцыя затрымала карэспандэнтаў і абсталяваньне здымачнай групы нямецкага тэлеканала ARD, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Спачатку супрацоўнікі міліцыі загадалі пакінуць нам Плошчу Свабоды, а потым затрымалі нас і нашага кіроўцу, у машыне якога знаходзіцца тэлевізійнае абсталяваньне», — распавёў нямецкі журналіст Дэміян вон Остэн, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Пазьней журналістаў вызвалілі, кіроўцу — не.

Кіроўца разам з машынай і тэхнікай знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС, журналісты дзяжурылі каля аддзяленьня міліцыі. Але празь нейкі час адпусьцілі і яго.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG