Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 таджыцкіх сілавікоў загінулі ў выніку нападу на мяжы


Пахаваньне аднаго з загінулых памежнікаў
Пахаваньне аднаго з загінулых памежнікаў

Колькасьць прадстаўнікоў сілавых структур, што загінулі 6 лістапада ў выніку нападу на памежны пункт у Таджыкістане, і ў якім улады краіны абвінавачваюць баевікоў «Ісламскай дзяржавы», большая, чым паведамлялася раней.

Як інфармуе таджыцкая служба Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы, загінула сем сілавікоў, а ня двое, сьмерць якіх пацьвярджаюць улады краіны.

Дзяржаўны камітэт па нацыянальнай бясьпецы раней паведаміў, што адзін паліцэйскі і адзін памежнік загінулі раніцай 6 лістапада пасьля таго, як 20 нападнікаў атакавалі пагранічны пункт на мяжы з Узбэкістанам, разьмешчаны ў 60 кілямэтрах ад Душанбэ.

Улады паведамілі, што нападнікі прыбылі з суседняга Аўганістана, 15 зь іх забілі, яшчэ пецярых затрымалі.

У той жа час 8 лістапада мясцовыя ўлады і іншыя крыніцы ў Душанбэ і іншых частках Таджыкістана паведамілі Радыё Свабода, што падчас нападу загінулі яшчэ пяць памежнікаў.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ня пацьвярджала, што стаіць за нападам 6 лістапада. Раней баевікі бралі адказнасьць за падобныя напады ў Таджыкістане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG