Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская фірма кантралюе чвэрць украінскага рынку грузавога транспарту — дасьледаваньне


Сёлета частка прадукцыі Менскага аўтамабільнага заводу на ўкраінскім рынку грузавога аўтатранспарту можа дасягнуць 30%.

Паводле аналізу Агенцтва стратэгічных дасьледаваньняў (Кіеў), па выніках першай паловы 2019 году беларускае прадпрыемства кантралюе 24% украінскага рынку, апярэдзіўшы вядомыя ўсясьветныя брэнды — Mercedes-Benz, MAN, Scania, Ford Trucks, Volvo Trucks і ўкраінскі КрАЗ.

Паводле ўкраінскіх экспэртаў, МАЗ займае першае месца ў рэйтынгу самых запатрабаваных грузавікоў (поўная маса звыш 3,5 тонаў) трэці год запар.

«Апроч таго, бясспрэчнае дамінаваньне МАЗ у сфэры грузавых машын поўнай масай 8,1-16 тонаў прывяло да таго, што амаль уся спэцтэхніка як камэрцыйнага, так і з парку ваенізаваных ведамстваў Украіны ствараецца на шасі менскага вытворцы. Заканамерна, што больш за палову рынку — 53,5% знаходзіцца ў руках менчукоў. Што тычыцца камунальнай тэхнікі, тут дамінаваньне МАЗ проста калясальнае — на яго базе працуе больш за 60% камунальнай аўтапарку. У сэгменце самых цяжкіх грузавікоў, якія перавышаюць 16 тон, брэнд мае долю ў 24%», — адзначаецца ў дасьледаваньні.

Экспэрты ня бачаць якіх-кольвек падстаў для страты беларускім прадпрыемствам лідэрскіх пазыцый на ўкраінскім рынку:

«Брэнд ужо сёньня дэманструе навінкі, здольныя пашырыць ведамасную і бізнэсовую цікавасьць да яго мадэляў. У 2019 годзе завод прадэманстраваў патэнцыйным кліентам і СМІ новую вэрсію цягача формулы 4×2, палівам для якога служыць ня дызпаліва, а звадкаваны прыродны газ. Галоўнай „фішкай“ газавай навінкі стала эканамічнасьць эксплёатацыі бяз страты ў магутнасьці, а таксама адпаведнасьць самым строгім экалягічным нарматывам Эўразьвязу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG