Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баўгарыі адкрылі бюст Купалы. ФАТАФАКТ


У Двары кірыліцы, разьмешчаным у старажытнай сталіцы Баўгарыі, горадзе Пліска, урачыста адкрылі бюст беларускага паэта Янкі Купалы.

Цырымонія адкрыцьця адбылася 1 лістапада. Як паведамляецца на старонцы пасольства Беларусі ў Баўгарыі, у ёй ўзялі удзел пасол Беларусі Аляксандар Лукашэвіч, дэлегацыя Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы на чале з дырэктаркай музэю Аленай Ляшковіч, аўтар бюста, скульптар Уладзімір Слабодчыкаў і намесьнік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.

Некалькі фактаў пра Пліску і Двор кірыліцы

  • Двор кірыліцы быў збудаваны ў 2015 годзе на самай ускраіне Пліскі.
  • Алея пісьменьнікаў пачала стварацца з 2017 году.
  • Бюст Купалы — адзін з 80 заплянаваных бюстаў у гэтай алеі
  • Уваход туды платны, 8 леваў (прыблізна 9 беларускіх рублёў), абмежаваны часам з 9 да 18 гадзінаў.
  • Пліска — гарадок з насельніцтвам 1000 чалавек.
  • Старажытная сталіца Баўгарыі была разбурана ў X стагодзьдзі. Яе руіны — за 3 км ад цяперашняй Пліскі, якая да 1925 году называлася Абоба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG