Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Кастуся Езавітава


Кастусь Езавітаў

Падзеі 5 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 лістапада 1893 году нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых справаў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).

Таксама ў гэты дзень

1794 — расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова задушанае.​

1923 — створана літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».

У гэты дзень нарадзіліся

1907 — Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі.

У памяці

1916 — памерла беларуская паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка).

1954 — памёр беларускі паэт і перакладчык Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР.

1996 — памёр беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў. Аўтар фільмаў «Я родам зь дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і іншых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG