Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане больш за 60 чалавек загінулі ў пажару ў цягніку, які распачаўся ад гарэлкі, на якой гатавалі ежу


У Пакістане ахвярамі маштабнага пажару ў пасажырскім цягніку сталі больш за шэсьцьдзесят чалавек, яшчэ больш за трыццаць атрымалі раненьні і апёкі рознай ступені цяжкасьці. Многія параненыя знаходзяцца ў крытычным стане. Guardian паведамляе, што колькасьць загінулых можа дасягнуць 70 чалавек.

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Панджабі, цягнік ішоў з Карачы ў Равальпіндзі. Гэта доўгі маршрут, паездка займае 25 гадзінаў.

Міністар чыгуначнага транспарту Пакістану Рашыд Ахмед паведаміў, што прычынай пажару стаў выбух газавага балёна, які пасажыры выкарыстоўвалі ў адным з вагонаў для гатаваньня ежы. Правілы карыстаньня цягнікамі ў Пакістане забараняюць выкарыстоўваць газавыя гарэлкі падчас паездак і праносіць іх у вагоны, але гэта правіла пасажыры рэгулярна парушаюць.

Агонь хутка распаўсюдзіўся і амаль цалкам зьнішчыў тры вагоны. Пасажыры пачалі ў паніцы выскокваць на хаду з палаючага цягніка, атрымліваючы цяжкія траўмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG