Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі не пусьцілі ў Беларусь дзесяць тыграў, адзін зьвер ужо загінуў


Тыгры ў няволі, ілюстрацыйнае фота
Тыгры ў няволі, ілюстрацыйнае фота

На польска-беларускай мяжы затрымалі грузавік зь дзесяцьцю тыграмі, які рухаўся з Італіі ў Расею. У Беларусь іх не ўпусьцілі праз адсутнасьць неабходных дакумэнтаў, гаспадар адмаўляецца вяртаць жывёлаў назад, піша Gazeta Wyborcza.

Як паведамляе польскае выданьне, тыграў адправілі з Італіі ў Расею тыдзень таму, 22 кастрычніка. Іх перавозяць у цесных скрынях: жывёлы зьнясіленыя, адзін з тыграў ужо здох.

Як расказала журналістам кіраўніца заапарку ў Познані Эва Зграбчыньска, зь ёй зьвязаліся прадстаўнікі Галоўнай вэтэрынарнайя інспэкцыі Польшчы і папрасілі дапамагчы ў вырашэньні надзвычайнай сытуацыі. Аднак заапарк можа прыняць толькі шэсьць тыграў, усе іншыя зьвярынцы дапамагчы адмовіліся.

Цяпер тыгры знаходзяцца на прымежнай аўтастаянцы ўсё ў тым жа грузавіку, іх кормяць сырой курацінай з крамы. Стан жывёлаў пагаршаецца ад таго, што ўвесь гэты час яны застаюцца ў невялікіх скрынях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG