Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах у Аргентыне перамог апазыцыянэр


Альбэрта Фэрнандэс пасьля перамогі ў выбарах

Левацэнтрысцкі кандыдат ад апазыцыі Альбэрта Фэрнандэс перамог на выбарах прэзыдэнта Аргентыны, якія прайшлі 27 кастрычніка.

Пасьля падліку 97% бюлетэняў Альбэрта Фэрнандэс набраў 48% галасоў супраць 41% у дзейнага прэзыдэнта, прадстаўніка правалібэральных сіл Маурысіё Макра, піша «Настоящее время».

Паводле аргентынскага заканадаўства, пераможцам прэзыдэнцкай гонкі ўжо ў першым туры прызнаецца кандыдат, які набраў больш за 45% галасоў, альбо 40%, але з розьніцай больш чым у 10% да бліжэйшага суперніка.

Выбары ў Аргентыне праходзілі на фоне маштабнай незадаволенасьці палітыкай Маурысіё Макра, пры яго праўленьні ўзровень інфляцыі дасягнуў за год 56%, а колькасьць тых, хто жыве за рысай беднасьці, перавысіла траціну насельніцтва (35%).

Макра ужо прызнаў сваю паразу і абвясьціў пра гэта сваім прыхільнікам. Фэрнандэс у сваю чаргу падзякаваў «аргентынскі народ, які пайшоў галасаваць» і, такім чынам «устанавіў новы парадак для Аргентыны» і заявіў, што будзе супрацоўнічаць з Макра, каб справіцца зь цяжкай эканамічнай сытуацыяй у краіне.

Перамога Фэрнандэса азначае, што экс-кіраўнік краіны Крысьціна Фернандэс дэ Кіршнэр стане віцэ-прэзыдэнтам. Кіршнэр кіравала Аргентынай са сьнежня 2007 па сьнежань 2015 году. Пасьля перамогі Макра на яе завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе. Па вэрсіі сьледзтва, яна і яе прыхільнікі нібыта пакрывалі верагоднага замоўніка тэракту ўлетку 1994 году ў будынку Аргентынскага габрэйскага культурнага цэнтру ў Буэнас-Айрэсе. Гэта быў самы маштабны тэракт у гісторыі Аргентыны: тады загінулі 85 чалавек, звыш 250 атрымалі раненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG