Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі знайшлі буйное паселішча сусьлікаў. Гэтая жывёла занесеная ў Чырвоную кнігу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія навукоўцы адшукалі ў Менскай вобласьці найбольшае ў Беларусі паселішча сусьлікаў. ​На плошчы ў 250 квадратных мэтраў знойдзена 230 норак.

У Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці выявілі калёнію рабога сусьліка, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1». Гэта рэдкая для Беларусі жывёла, іх налічваецца ўсяго некалькі тысяч асобін.

Пра калёнію сусьлікаў у Менскай вобласьці арнітоляг Сяргей Шакала даведаўся з інтэрнэту, пазьней стала вядома, што гэта найбольшая калёнія ў Беларусі і, магчыма, у Эўропе.

Раней сусьлікаў у Беларусі было настолькі шмат, што іх зьнішчалі, бо жывёлы лічыліся праблемай для сельскай гаспадаркі. Праз гэта ў большасьці раёнаў краіны сусьлікі цалкам зьніклі.

Цяпер у нацыянальным гісторыка-культурным музэі-запаведніку «Нясьвіж» хочуць арганізаваць экскурсіі і назіраньне за папуляцыяй сусьлікаў. Гэтых жывёлаў, дарэчы, падарылі Радзівілам у XVIII стагодзьдзі, яны жылі якраз у цяперашнім Нясьвіскім раёне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG