Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнская тэлевізія паказала, як пляменьнік Кадырава б’е жанчыну электрашокерам


Іслам Кадыраў у сюжэце тэлеканалу «Грозны»

Праваахоўныя органы Чачні праводзяць праверку ў дачыненьні да былога мэра Грознага Іслама Кадырава пасьля публікацыі кадраў яго жорсткага абыходжаньня зь мясцовымі жыхарамі.

«У наш адрас перададзеныя відэаматэрыялы, на падставе якіх праводзіцца праверка. Ва ўстаноўленыя законам тэрміны будзе прынята працэсуальнае рашэньне», — заявіў прадстаўнік гарадзкога ўпраўленьня МУС Саламбек Муціеў.

Напярэдадні дзяржаўны тэлеканал «Грозны» апублікаваў 12-хвілінны сюжэт пра прычыны звальненьня Кадырава з пасады мэра сталіцы Чачні ў 2015 годзе.

Асабістая прэс-служба Кадырава нібыта перадала журналістам каля васьмі гадзін відэа, якое раней не публікавалася. На кадрах Кадыраў крычыць на жанчыну і б’е яе электрашокерам. Яна нібыта ўваходзіла ў групу махляроў, і мэр такім чынам спрабаваў дамагчыся ад яе прызнаньня.

На іншых кадрах ахова мэра заломвае рукі мужчыну, які не заплаціў падаткі.

«Ён вельмі шмат зрабіў на гэтай пасадзе па многіх пытаньнях. Але калі стала вядома, што для дасягненьня нават нейкіх добрых мэтаў Іслам выкарыстаў непрымальныя мэтады, кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў адхіліў чыноўніка», — заявіў прэс-сакратар кіраўніка Чачні Альва Карымаў.

Іслам Кадыраў, паводле зьвестак Кавказ.Реалии, — траюрадны пляменьнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Пасьля пасады мэра кіраваў Адміністрацыяй кіраўніка рэспублікі, а пазьней быў віцэ-прэм’ерам Чачні. Яго адстаўка з гэтай пасады ў 2017 годзе суправаджалася фармулёўкай «зь пераходам на працу ў праваахоўныя органы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG