Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Віктара Турава


Разам з дачкой Аленай. З архіву А. Туравай
Разам з дачкой Аленай. З архіву А. Туравай

Падзеі 25 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод працаў Турава экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».

20 нечаканых фактаў пра Віктара Турава

Таксама ў гэты дзень

1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.

2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух і пажар, які забраў жыцьці 14 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.

1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.

1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.

1934 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня.

У памяці

1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.

1958 — Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG