Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы віцэ-прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі затрыманы ў ЗША


Ахмед Білалаў

Улады ЗША затрымалі былога віцэ-прэзыдэнта Алімпійскага камітэту Расеі Ахмеда Білалава. Ён быў звольнены з пасады перад зімовай Алімпіядай-2014 у Сочы пасьля крытыкі з боку прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Супраць яго завялі крымінальную справу.

Як паведамляе Deutsche Welle, экс-старшыня рады дырэктараў кампаніі «Курорты Паўночнага Каўказу» Ахмеда Білалава ўзялі пад варту супрацоўнікі Бюро кантролю іміграцыйнага і мытнага заканадаўства ЗША. Затрымалі яго ў горадзе Сані-Айлс-Біч (штат Флорыда).

Падчас падрыхтоўкі да Гульняў у Сочы Білалаў атрымаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Алімпійскага камітэту Расеі. У лютым 2013-га ён быў звольнены з пасады ў сувязі са зрывам графіку будаўніцтва спартовых аб’ектаў і праз падазрэньне ў нямэтавым выкарыстаньні банкаўскіх крэдытаў.

Расейскі Сочы
Расейскі Сочы

У тым жа годзе бізнэсовец стаў фігурантам артыкулу крымінальнай справы аб злоўжываньні паўнамоцтвамі, які прадугледжвае да чатырох гадоў зьняволеньня. Аднак у разгар скандалу ён зьехаў у Нямеччыну.

Тады ў інтэрвію газэце The Guardian прадпрымальнік сьцьвярджаў, што быў атручаны ртуцьцю «ўрадавымі агентамі, якія ліквідоўваюць крытыкаў Пуціна праз атрутныя рэчывы і ДТЗ». Раней верталёт, у якім знаходзіўся Білалаў і яшчэ 13 чалавек, пацярпеў крушэньне ў Архыскай цясьніне ў Карачаева-Чаркесіі. Сур’ёзных траўмаў бізнэсовец не атрымаў.

Пакуль невядома, ці запатрабавала Расея экстрадыцыю Білалава з ЗША і ці можа ён быць выдвараны за парушэньні амэрыканскага заканадаўства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG