Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША працягнулі прыпыненьне санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў

абноўлена

Злучаныя Штаты Амэрыкі працягнулі да 26 красавіка 2021 году рэжым прыпыненьня санкцый супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Адпаведнае рашэньне апублікавана на сайце Міністэрства фінансаў ЗША, піша БелаПАН.

Якіх прадпрыемстваў тычыцца?

  1. Беларускі нафтавы гандлёвы дом
  2. Канцэрн «Белнафтахім»;
  3. Belneftekhim USA Inc.;
  4. ААТ «Белшына»;
  5. ААТ «Гродна Азот»;
  6. ААТ «Гродна Хімвалакно»;
  7. ААТ «Лакафарба»;
  8. ААТ «Нафтан»;
  9. ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Паводле паведамленьня Мінфіна ЗША, «усе апэрацыі, забароненыя прэзыдэнцкім указам 13405 аб увядзеньні санкцый супраць гэтых кампаній, а таксама іх даччыных прадпрыемстваў і актываў, якія належаць ім больш чым на 50%, дазваляюцца, калі не падпадаюць пад асабліва абумоўленыя выключэньні».

Як тлумачыць Мінфін ЗША, выключэньнем зьяўляецца тое, што любая ўласнасьць і актывы дадзеных прадпрыемстваў застаюцца блякаванымі і «не могуць быць перададзеныя, выплачаныя, экспартаваныя, канфіскаваныя або як-небудзь інакш выкарыстаныя». Пры пасярэдніцтве дадзеных прадпрыемстваў забароненыя прамыя або ўскосныя зьдзелкі з іншымі асобамі, якія знаходзяцца пад амэрыканскімі санкцыямі.

Амэрыканскія грамадзяне, якія ўваходзяць у дзелавыя адносіны з гэтымі дзевяцьцю беларускімі прадпрыемствамі, абавязаныя даваць справаздачу перад Дзярждэпартаментам аб зьдзелках або пакетах зьдзелак на агульную суму большую за 50 тысяч долараў.

Санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзыдэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў пэрыядычна працягваліся.

29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэньне аб частковым зьмякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 года), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым калі сума зьдзелкі перавышала 10 тысяч долараў, грамадзяне ЗША абавязаныя ставіць у вядомасьць кіраваньне кантролю замежных актываў Дзярждэпартаменту. Гэтае рашэньне працягвалася кожныя паўгода. У кастрычніку 2018 года рашэньне працягнулі на год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG