Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэральная партыя Трудо перамагла на выбарах у Канадзе


Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо

Паводзе папярэдніх вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Канадзе, найбольшую колькасьць галасоў атрымлівае Лібэральная партыя прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо.

Паводле дадзеных Elections Canada, лібэралы атрымліваюць 156 з 338 месцаў у парлямэнце, што, аднак, недастаткова для таго, каб сфармаваць урад большасьці, якая складае 170 чальцоў.

На другім месцы апынулася Кансэрватыўная партыя Канады, якая перамагла ў 122 акругах. Квэбэцкі блёк перамагае ў 32 акругах, Новая дэмакратычная партыя — у 24.

Як адзначае Reuters, каб праводзіць свае заканадаўчыя ініцыятывы, Трудо і ягонай партыі спатрэбіцца падтрымка новай дэмакратычнай партыі, прадстаўнікі якой атрымаюць 25 месцаў у парлямэнце.

Джастын Трудо быў выбраны лідэрам Лібэральнай партыі Канады 14 красавіка 2013 году, атрымаўшы на ўнутрыпартыйных выбарах больш за 80% галасоў зарэгістраваных чальцоў і прыхільнікаў партыі. Пад ягоным кіраўніцтвам лібэралы абышлі па рэйтынгах падтрымкі і новых дэмакратаў, і кансэрватараў.

Пасьля таго, як партыя Трудо атрымала перамогу на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2015 году, ён стаў другім сярод самых маладых прэм’ер-міністраў у гісторыі Канады, адначасова стаўшы міністрам міжурадавых спраў і па справах моладзі. Кабінэт Трудо стаў першым гендэрна збалянсаваным урадам у гісторыі Канады (з аднолькавай колькасьцю міністраў-жанчын і мужчын).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG