Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі працягваюцца масавыя беспарадкі праз падаражэньне праезду ў мэтро. Ёсьць загінулыя


Падчас пратэстаў у сталіцы Чылі Сант’яга, 18 кастрычніка

У Чылі ўжо некалькі некалькі дзён працягваюцца масавыя беспарадкі, якія пачаліся з прычыны падвышэньня тарыфаў на мэтро ў Сант’яга — кошт праезду павялічыўся ў сярэднім на 30 пэса (4 цэнты).

Вядома пра сама меней восем загінулых у выніку беспарадкаў (некаторыя СМІ паведамляюць пра 10 загінулых). Паводле папярэдніх дадзеных, усе яны сталі ахвярамі пажараў. Пацярпелі ўжо больш за паўсотні чалавек.

Шматтысячныя пратэсты пачаліся ў сталіцы, пасьля перакінуліся і на іншыя буйныя гарады Чылі. Удзельнікі акцый пратэсту грамяць станцыі мэтро, падпальваюць аўтобусы і будынкі, рабуюць крамы.

Беспарадкі прывялі да ўвядзеньня па ўсёй краіне надзвычайнага становішча. У трох абласьцях Чылі — Сантʼяга, Вальпараіса і Кансэпсьён — была абвешчаны камэнданцкі час. Дзясяткі тысяч вайскоўцаў і паліцыянтаў накіравалі ў розныя рэгіёны Чылі для падтрыманьня парадку. Падчас акцый пратэсту затрымалі ўжо больш за тысячу чалавек.

19 кастрычніка прэзыдэнт Чылі Сэбасьцьян Піньера заявіў, што тарыфы пакуль павышацца ня будуць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG