Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў кінапрэмію ў Нямеччыне


Кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты паводле рамана беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча, атрымаў у Нмеччыне кінапрэмію Hessen Film Awards у намінацыі «Лепшы кароткамэтражны фільм».

Пра гэта паведаміў Віктар Марціновіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Фільм распавядае пра жыцьцё 9-гадовай дзяўчынкі Ясі, якую пасьля сьмерці маці бацька адвозіць у інтэрнат. Галоўную ролю ў фільме выканала 9-гадовая Анастасія Пляц, якая атрымала прыз «Лепшая актрыса» на прэстыжным гішпанскім кінафэстывалі FICBUEU, там жа карціна «Возера радасці» заваявала яшчэ дзьве ўзнагароды — прыз журы і прыз «За лепшае мастацкае рашэньне».

Фільм атрымаў яшчэ некалькі прэміяў на прэстыжных міжнародных кінафэстывалях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG