Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе лічыць беларусаў расейскамоўнымі без экзамэну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзяне Ўкраіны і Беларусі змогуць атрымаць статус носьбітаў расейскай мовы, не праходзячы пры гэтым сумоўя. Такую прапанову ўхваліў расейскі ўрад, паведамляе агенцтва «РІА Навіны». Гэта азначае, што для атрыманьня статусу дастаткова будзе падаць заяву.

Да гэтага часу без сумоўя атрымаць статус носьбіта мовы маглі толькі тыя замежнікі і асобы без грамадзянства, сваякі па ўзыходзячай лініі якіх пастаянна пражывалі ў Расеі ці на тэрыторыі СССР, але ў межах цяперашняй дзяржаўнай мяжы Расейскай Фэдэрацыі.

Што тычыцца грамадзянаў іншых краін, то ім па-ранейшаму давядзецца здаваць экзамэн.

Статус носьбіта расейскай мовы дае замежным грамадзянам права атрымаць від на жыхарства ў Расеі і грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG