Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні тысяч маніфэстантаў на вуліцах Барсэлёны. ФОТА, ВІДЭА


18 кастрычніка, пяты дзень пратэстаў у Каталёніі. Калёна рухаецца у цэнтар гораду.

У Барсэлёну працягваюць прыбываць дзясяткі тысяч маніфэстантаў, якія ўдзельнічаюць ва ўсеагульным страйку на тэрыторыі Каталёніі.

Парушаны рух аўтатранспарту і цягнікоў, скасаваныя многія авіярэйсы.

Як паведамляе выданьне El Periodico, якое вядзе прамую трансьляцыю з вуліц Барсэлёны, паліцыянтам давялося сілай абараняць партовыя тэрыторыі і будынак ад дэманстрантаў, якія спрабавалі заблякаваць круізны тэрмінал.

Прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс пацьвердзіў права грамадзян на пратэст, але папярэдзіў, што вінаватыя ў актах гвалту будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

На гэтым тыдні 12 каталёнскіх палітыкаў, якія дамагаюцца незалежнасьці Каталёніі, былі асуджаныя гішпанскім судом да пазбаўленьня волі на тэрміны ад 9 да 13 гадоў.

У той дзень, 14 кастрычніка, у Каталёніі ўспыхнулі акцыі пратэсту, якія ня рэдка пераходзілі ў вулічныя беспарадкі. Паліцыя ўжыла сілу, больш за паўтысячы чалавек былі параненыя, многія дзесяткі былі затрыманыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG