Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі электрамабіляў у Беларусі

абноўлена

За год колькасьць электрамабіляў у Беларусі павялічылася на 160 машын. Пра гэта распавёў старшыня канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізаў, піша БелТА.

360 электрамабіляў налічылі сёлета ў Беларусі, летась іх было каля 200, паведаміў Уладзімер Сізаў.

Першы электрамабіль быў зарэгістраваны ў Беларусі ў 2014 годзе.

Самыя папулярныя мадэлі электрамабіляў у краіне на сёньня - Fiat 500e, Chevrolet Volt і Tesla. Аднак беларусы ў асноўным набываюць патрыманыя электрамабілі, а новых, набытых у афіцыйных дылераў, налічваюцца адзінкі: у 2018-м іх было 2, за 8 месяцаў 2019-га – 8, паведамляў раней старшыня праўленьня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч.

3️⃣ факты пра электрамабілі ў Беларусі

  1. Уласьнікі электрамабіляў у Беларусі ня плоцяць дарожны збор. На момант публікацыі ён складае ад 76 да 281 рублёў у залежнасьці ад масы аўтамабіля.
  2. Дзяржаўным апэратарам па стварэньні ў краіне сеткі электразаправак зьяўляецца канцэрн «Белнафтахім». Цягам 5 гадоў зарадныя станцыі «Белнафтахіму» былі бясплатнымі, але сёлета частка станцый стала платнай. Плянуецца, што да канца 2019 году колькасьць зарадных станцый павінна перавысіць 250.
  3. Уласьнікі электрамабіляў прасілі дазволіць фізычным асобам легалізаваць вынасныя разэткі ў шматкватэрных дамах і зьменшыць тарыфы на электраэнэргію для электратранспарту пасьля запуску БелАЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG