Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка стаў ганаровым памежнікам СНД

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка, травень 2019

Рада камандуючых памежнымі войскамі Садружнасьці незалежных дзяржаў 17 кастрычніка узнагародзіла Аляксандра Лукашэнку найвышэйшай памежніцкай узнагародай і надала яму званьне ганаровага памежніка СНД, паведаміў тэлеканал АНТ.

Якую менавіта ўзнагароду атрымаў Лукашэнка, не ўдакладняецца. АНТ адзначае, што ёй узнагароджваюцца памежнікі за асабістую мужнасьць і асаблівы ўнёсак у ахову мяжы. Калі ўзнагароду перададуць Лукашэнку, вырашаць па згодзе зь беларускім бокам.

У 1975-1977 гадах Лукашэнка служыў у памежных войсках КДБ СССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG