Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 15 год таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву


Падзеі 20 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 кастрычніка 2004 году забілі беларускую журналістку Вераніку Чаркасаву.

Магіла Веранікі Чаркасавай у Менску
Магіла Веранікі Чаркасавай у Менску

Таксама ў гэты дзень

1506 — на княжаньне ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абралі Жыгімонта І Старога.

1655 — ВКЛ і Швэцыя заключылі Кейданаўскую вунію, ініцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці.

1920 — на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага стварылі блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.

1929 — ЦК ВКП(б) абвясьціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

1945 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Янкі Купалы.

1947 — адкрыўся Гарадзенскі абласны драматычны тэатар.

1953 — у ЗША выйшла ў сьвет антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус па Фарэнгайту».

1973 — каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II адкрыла будынак Сыднэйскай опэры, прызнанай адным з самых прыгожых будынкаў у сьвеце.

Сыднэйская опэра, лістапад 2017
Сыднэйская опэра, лістапад 2017

У гэты дзень нарадзіліся

1677 — Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай.

1733 — Адам Станіслаў Нарушэвіч, польскі гісторык, паэт, перакладчык. Выкладаў у Віленскай акадэміі, Варшаўскім езуіцкім калегіюме, рыцарскай школе ў Варшаве. З 1781 году — пісар вялікі ВКЛ і сакратар Сталай Рады.

1854 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт, адзін з заснавальнікаў сымбалізму.

1885 — Алесь Бурбіс, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік рэвалюцыі 1905 г. Адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатра.

У памяці

1906 — Канстанцін Быліч, беларускі актор.

1937 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік, паэт. Рэпрэсаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

1942 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1953 — Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнаўца, літаратуразнаўца, публіцыст, пэдагог.

2011 — забіты Муамар Кадафі, лібійскі дыктатар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG