Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб крадзяжы залатога ўнітаза з брытанскага палаца затрымалі траіх чалавек


Паліцыя Вялікай Брытаніі затрымала траіх чалавек у рамках расьсьледаваньня справы аб крадзяжы залатога ўнітаза з Блэнхеймскага палаца ў ангельскім графстве Оксфардшыр.

Як паведамілі ў паліцыі, затрымалі двух мужчын 34 і 35 гадоў і 36-гадовую жанчыну, усе з Оксфарду, іх падазраюць у змове з мэтай крадзяжу з узломам.

Раней у справе затрымалі 66-гадовага мужчыну, якога падазравалі ў крадзяжы з узломам, а таксама 35-гадовага мужчыну праз падазрэньне ў змове з мэтай крадзяжу. Пазьней абодвух вызвалілі.

Поўнафункцыянальны залаты ўнітаз, выкананы цалкам з 18-каратнага золата, скралі ўначы 14 верасьня. Ён стаяў у Блэнхеймскім палацы, дзе нарадзіўся былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль, у рамках выставы італьянскага мастака Маўрыцыё Катэляна пад назвай «Перамога не варыянт», якая адкрылася для публікі 12 верасьня.

Кошт унітаза — звыш мільёна эўра, за яго вяртаньне была абвешчаная ўзнагарода да 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў (124 тысячы даляраў), пісала CNN.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG